BE RU EN

Беларускі Санкт-Пецярбурга падтрымалі гераінь нашай рэвалюцыі

  • 21.10.2020, 10:21

Шакавальнае відэа.

Беларускія дзяўчаты ў Санкт-Пецярбургу падтрымліваюць цудоўных дзяўчат, жанчын, матуль, бабуль і нават прабабуль якія змагаюцца за праўду, свабоду і мір у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Беларусь бліжэй да Санкт-Пецярбургу, чым вы думаеце, яна не толькі ў назвах вуліц, завулкаў, паркаў, але і ў нашых сэрцах, думках, жыццях.

І мы не змаглі прайсці міма станцыі метро Пушкінская не толькі таму, што яна ў колеры сцяга праўды і свабоды. У Менску на станцыі метро Пушкінская загінуў Аляксандр Тарайкоўскі.

Жыве Беларусь!

Гэтыя словы гучаць і будуць гучаць па ўсім свеце!» - пішуць чытачкі канала.

Апошнія навіны