BE RU EN

Зяленскаму прэзентавалі ўзор магчымай украінскай вакцыны ад каранавіруса

  • 20.10.2020, 19:05

Узор створаны на падставе ўнікальнага падыходу.

Прэзідэнту прэзентавалі ўзор магчымай украінскай вакцыны ад каранавіруса. Кандыдат прайшоў пакуль толькі даклінічныя выпрабаванні.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны.

На нарадзе ў прэзідэнта Украіны навукоўцы распавялі пра вынікі тэставання прэпарата, які выпрабоўваўся на працягу шасці месяцаў і мае магчымасць нейтралізаваць вірус COVID-19 у культуры інфіцыраваных клетак чалавека.

Узор створаны на падставе ўнікальнага падыходу. Са слоў аднаго з распрацоўшчыкаў, доктара медыцынскіх навук Міхаіла Фаварова, прэпарат патэнцыйна дапаможа змагацца з новымі тыпамі каранавірусных інфекцый, што муціруюць.

Паводле вынікаў нарады ўзгоднена супрацоўніцтва ўсіх неабходных ведамствах для забеспячэння праходжання клінічнай фазы выпрабаванняў, а таксама магчымасці вырабу вакцыны ў выпадку паспяховага праходжання ўсіх стадый даследавання.

Апошнія навіны