Чаму цяпер самы час набываць даляры?
- 20.10.2020, 17:28
Курс рубля завіс над прорвай і трымаецца з апошніх сіл.
Чаму сёння даляр адносна стабільны? І што чакае амерыканскую валюту ў найбліжэйшай будучыні?
Сённяшняя стабільнасць даляра выкліканая прадаўжэннем падатковага перыяду ў Расеі, калі прадпрыемствы масава здаюць валюту, каб расплаціцца з казной, піша infobank.by.
Але яшчэ некалькі дзён, і падатковы перыяд скончыцца. Вось тады...Нічога добрага мы не ўбачым. Нават калі нафта будзе расці ў цане, а Банк Расеі - прадаўжаць валютныя інтэрвенцыі на ўнутраным рынку.
Даляр у РФ можа падскочыць на 2 RUB і вышэй, што адаб'ецца на сітуацыі з беларускім рублём. Справа ў тым, што свет уваходзіць у перыяд нявызначанасці, звязанай з другой хваляй каранавіруса і прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША.
20 кастрычніка 2020 Банк Расеі панізіў афіцыйны курс даляра на 14,16 капейкі, да 77,778 расейскага рубля. Курс еўра ўзняты на 24,88 капейкі, да 91,5603 расейскага рубля.
Вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка выглядаюць наступным чынам:
курс даляра ўпаў на 0,0079 (-0,31%), да 2,5629 беларускага рубля
курс еўра вырас на 0,0049 (+0,16%), да 3,0187 беларускага рубля
расейскі рубель патаннеў на 0,0060 (-0,18%). У выніку, за расейскую валюту даюць 3,2939 беларускага рубля за сотню.