BE RU EN

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з іерархамі Ватыкана

  • 20.10.2020, 17:09

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі ды планы вяртання арцыбіскупа на радзіму.

19 кастрычніка мітрапаліт Менскі і Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы Францішка кардыналам П'етра Паралінам і дзяржаўным сакратаром Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола архіепіскапам Полам Рычардам Галахерам, піша сайт catholic.by.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі ды планы вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча на радзіму.

Занепакоены забаронай на вяртанне мітрапаліта Менскага і Магілёўскага ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае ўсе намаганні для хутчэйшага выпраўлення сітуацыі і спадзяецца, што праблема будзе развязаная станоўча.

ФОТА: CATHOLIC.BY

Апошнія навіны