BE RU EN

Варшава скасавала святкаванне Новага года праз COVID-19

  • 20.10.2020, 12:53

Улады польскай сталіцы заявілі, што здароўе жыхароў горада найважнейшае.

Улады Варшавы пастанавілі скасаваць у гэтым годзе святкаванне Новага года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Як паведамляе Charter97.org са спасылкай на польскія СМІ, пра гэта заявіла прэс-сакратарка варшаўскай мэрыі Караліна Галецкая.

«У сувязі з цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыяй у гэтым годзе гарадское святкаванне Новага года не адбудзецца. Гэта падзея будзе скасаваная. Здароўе жыхароў найважнейшае», - паведаміла ў панядзелак Галецкая.

Адзначым, што ў Варшаве штогод праходзіў святочны канцэрт з удзелам польскіх і сусветных зорак.

Апошнія навіны