BE RU EN

У трох вышэйшых навучальных установах змянілі рэктараў

  • 20.10.2020, 12:35

Змена кіраўніцтва адбываецца на фоне пратэстаў ў сталічных ВНУ.

У дзвюх сталічных і адной берасцейскай вышэйшай навучальнай установе сёння памянялася кіраўніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

У МДЛУ рэктарам прызначаная Наталля Лапцева (да гэтага ўзначальвала факультэт нямецкай мовы), у БДУКМ - Наталля Карчэўская (была першай намесніцай міністра культуры), БрДТУ - Аляксандр Бахановіч (экс-прарэктар у вучэбнай працы БНТУ)

Адзначым, што змена кіраўніцтва адбываецца на фоне пратэстаў у сталічных ВНУ. Студэнты выходзяць на акцыі кожны дзень.

Апошнія навіны