BE RU EN

Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім

  • 20.10.2020, 10:48

Абмяркоўваліся пытанні дапамогі беларусам, якія змагаюцца супраць рэжыму Лукашэнкі.

Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Варшавы, экс-кандыдатам у прэзідэнты Польшчы Рафалам Тшаскоўскім.

Дэталі сустрэчы апублікавала прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне спрыяння беларусам, якія вымушана пакінулі сваю Радзіму і не могуць працаваць у Польшчы.

Тшасковскі адзначыў, што існуе магчымасць стварэння спецыяльных праграм для беларускіх студэнтаў. Святлана зрабіла акцэнт, што важна, каб беларусы пасля навучання вярталіся ў сваю краіну - бо ўсім беларусам, якія вымушана выехалі зараз больш за ўсё хочацца вярнуцца дадому.

Тшаскоўскі таксама падтрымаў ідэю, каб польскія мэры сустрэліся з лідарамі беларускага народнага самакіравання - бо гэта дапамагло б пераняць іх досвед. Падобная праграма была праведзеная некалькі гадоў таму з лідарамі самакіравання ва Украіне.

Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне падтрымкі спартоўцаў, якія праз палітычныя погляды былі звольненыя і страцілі магчымасць трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў. Акрамя таго, Святлана выказала падзяку за падтрымку беларусаў з боку польскага ўраду і дыяспар.

Апошнія навіны