BE RU EN

Намеснік кіраўніка федэрацыі воднага пола падтрымаў Аляксандру Герасіменю

  • 20.10.2020, 10:10

Максім Цымбал адзначыў смеласць беларускай спартоўкі.

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі воднага пола Максім Цымбал падтрымаў тройчы прызёрку Алімпійскіх гульняў Аляксандру Герасіменю.

Як паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, кіраўніком якога з'яўляецца славутая плыўчыха, Цымбал адзначыў, што асабіста не знаёмы з «залатой рыбкай».

«Але яна двойчы прыязджала даваць майстар-класы ў школу, дзе займалася плаваннем мая старэйшая дачка, і ў дзіцяці засталіся станоўчыя ўражанні ад Сашы. Як той казаў, не ствары сабе куміра, але Герасіменя і іншыя дзяўчаты мацнейшыя за многіх мужчын. Іх устойлівасць, іх непадкупнасць (маю на ўвазе не матэрыяльны, а маральны бок), смеласць дзівіць і акрыляе».

Апошнія навіны