BE RU EN

Украіна плануе далучыцца да санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 2.10.2020, 21:09

Кіеў уважае, што ў гэтай сітуацыі важна дзейнічаць адзіным фронтам.

Украіна мае намер далучыцца да санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі і прадэманстраваць паслядоўную палітыку супраць уладаў суседняй дзяржавы.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, паведамляе «Украинская правда».

«Я хачу паглядзець на канчатковае юрыдычнае рашэнне, хто там у гэтым спісе. Але так, мы настроены далучыцца да гэтых санкцый, таму што тут ужо гаворка ідзе пра пытанні паслядоўнасці палітыка.

Украіна ўважае, што ў гэтай сітуацыі важна дзейнічаць адзіным фронтам. Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб дапамагаць народу Беларусі ў гэтай складанай сітуацыі», - сказаў Дзмітрый Кулеба.

Ён адзначыў, што кошт такой салідарнасці Украіны нашмат вышэйшы, чым для краін ЕЗ або NATO, таму што Украіна не знаходзіцца пад «парасонам абароны» гэтых аб'яднанняў, а пашырэнне ўплыву Расеі ў Беларусі пагражае ўкраінскай бяспецы.

Апошнія навіны