BE RU EN

Выпускнікі Гомельскага ўніверсітэта падтрымалі выкладчыцу, якая ўдзельнічае ў акцыях пратэсту

  • 2.10.2020, 18:31

Яны запісала відэазварот на знак салідарнасці з Наталляй Суславай.

Выпускнікі Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны запісалі відэазварот у падтрымку арыштаванай выкладчыцы ВНУ, дацэнта кафедры беларускай мовы і літаратуры, кандыдата філалагічных навук Наталлі Суславай, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд прысудзіў яе да 8 дзён арышту за ўдзел у Маршы пратэсту.

29 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прысудзіў яе да 8 дзён. Суддзя Яўген Шаршнёў вынес прысуд.

У ізалятары Наталля Суслава была з нядзелі, 27 верасня, калі яе схапіў АМАП падчас маршу пратэсту. У судзе выкладчыца сказала, што яна сапраўды была на маршы і крыкнула «Жыве Беларусь!», бо гэта словы Янкі Купалы.

Апошнія навіны