BE RU EN

Віктар Бабарыка з СІЗА КДБ: Мы ўсё адно пераможам

  • 2.10.2020, 16:11

Палітвязень знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе.

Прэс-служба экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і палітвязня Віктара Бабарыкі паведамляе, што ён трапіў у інфармацыйную блакаду.

«У новай камеры няма антэны, няма паліцы для тэлевізара, яго пазбавілі нават магчымасці глядзець сюжэты дзяржаўных тэлеканалаў. Лісты яму не перадавалі больш за 10 дзён», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палітыка.

Таксама адзначаецца, што Віктару Бабарыку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Абарона ўжо абскардзіла пастанову.

Прэс-служба паведамляе, што Віктар Бабарыка не губляе аптымізму і ўпэўнены ў перамозе беларускага народа.

Апошнія навіны