BE RU EN

Футбаліст Мікалай Сігневіч - Алене Леўчанцы: Я ганаруся тым, што ты робіш для беларусаў

  • 2.10.2020, 11:58

Відэазварот.

Футбаліст БАТЭ і нацыянальнай каманды Беларусі Мікалай Сігневіч падтрымаў баскетбалістку Алену Леўчанку, якая цяпер адбывае 15 дзён арышту на Акрэсціне. Cвой відэазварот ён апублікаваў у Instagram.

«Алена - трымайся, я ганаруся тым, што ты робіш для беларусаў», - гаворыцца ў відэазвароце Мікалая Сігневіча.

Нагадаем, учора Алену Леўчанку падтрымаў яшчэ адзін футбаліст БАТЭ і нацыянальнай каманды Беларусі Станіслаў Драгун.B>Станислав Драгун.

Апошнія навіны