BE RU EN

На мяжы Беларусі і ЕЗ зноў з'явіліся вялікія чэргі

  • 2.10.2020, 10:03

Больш за ўсё грузавікоў сабралася на літоўскім кірунку.

У беларускіх пунктах пропуску з краінамі Еўразвязу зноў з'явіліся чэргі велікагрузных аўтамабіляў, паведамляюць naviny.by.

Са звестак ДПК на 08:00 на латвійскім кірунку сваёй чаргі чакалі больш за 150 фур:

«Урбаны» - больш за 90;

«Грыгораўшчына» - больш за 60.

Паводле традыцыі больш за ўсё грузавікоў сабралася на літоўскім кірунку - больш за 340:

«Прывалка» - больш за 160;

«Каменны Лог» - больш за 120;

«Беняконі» - больш за 40;

«Катлоўка» - больш за 20.

Апошнія навіны