BE RU EN

«Бацькі перамаглі фашызм, мы пераможам Лукашэнку»

  • 19.10.2020, 21:16

Як пратэставалі сталічныя пенсіянеры.

Адразу дзве вулічныя акцыі прайшлі 19 кастрычніка ў цэнтры Менска. На Марш мудрасці сабраліся сталічныя пенсіянеры - прыхільнікі перамен, сваю акцыю таксама правялі ябацькі, піша naviny.by.

Удзельнікі Маршу мудрасці збіраліся ля Чырвонага касцёла, а ябацькі - ля Дома ўрада. Удзельнікаў праўладнай дэманстрацыі звозілі ў Менск на аўтобусах.

Ад Чырвонага касцёла ўдзельнікі Марша мудрасці пайшлі па праспекце Незалежнасці. Дэманстранты неслі бел-чырвона-белыя сцягі, парасоны такой жа расфарбоўкі і жывыя кветкі. Пенсіянеры скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!», «Выпускай!», «Лукашэнку ў аўтазак!», «Караева пад суд!», «Трыбунал!», шмат у каго былі плакаты «Мы за сумленныя выбары», «Мы не рабы, пенсіянеры з моладдзю!», «Нашы бацькі перамаглі фашызм, мы пераможам Лукашэнку».

За падзеямі назіралі сілавікі ў цывільным адзенні з закрытымі тварамі, супрацоўнікі міліцыі і МНС.

Неўзабаве да маршу далучылася легендарная актывістка апазіцыі 73-гадовая Ніна Багінская.

Апошнія навіны