BE RU EN

Марш мудрасці скончыўся на плошчы Якуба Коласа

  • 19.10.2020, 16:39

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка беларускаму класіку.

Як паведамляе Telegram-канал «Баста!», удзельнікі Маршу пенсіянера скончылі акцыю на плошчы Якуба Коласа. Пенсіянеры праспявалі песні ды ўсклалі кветкі да помніка класіку беларускай літаратуры.

Адзначым, што ў Маршы мудрасці ў Менску ўзялі ўдзел некалькі тысяч пенсіянераў.

Апошнія навіны