BE RU EN

Распрацоўнік World of Tanks перавёз у Кіеў блізу тры сотні супрацоўнікаў з Беларусі

  • 19.10.2020, 15:47

Яшчэ 500 супрацоўнікаў пераедзе ў Вільню.

Паводле інфармацыі СМІ, геймдзеў-кампанія Wargaming перавезла ў Кіеў амаль 200-300 распрацоўнікаў з менскага офіса.

Кампанія Wargaming, распрацоўнік папулярнай гульні World of Tanks, перавезла ў кіеўскі офіс блізу 200-300 супрацоўнікаў. Пра гэта піша профільнае выданне ain.ua са спасылкай на некалькі ананімных крыніц.

Невядома, ці застануцца гэтыя супрацоўнікі працаваць у Кіеве на доўгі час або з часам вернуцца ў Менск, удакладняе выданне. Таксама паведамляецца, што кампанія плануе перавезці яшчэ блізу 500 супрацоўнікаў з сем'ямі ў Вільню.

Усяго ў менскім офісе Wargaming працуе 2 тысячы чалавек. Раней кампанія ўжо разглядала Кіеў як адну з магчымых рэлакацый для пераезду. Як піша «Настоящее время», кампанія разглядала варыянты рэлакацыі супрацоўнікаў у Кіеў, Санкт-Пецярбург, Нікасію.

Адзначаецца, што ў кампаніі выданню інфармацыю не зняпраўдзілі, але і не пацвердзілі яе.

У Wargaming ёсць кіеўская студыя, у якой працуюць амаль 400 чалавек. Офіс кіеўскага філіяла кампаніі знаходзіцца ў цэнтры горада на Падоле.

Апошнія навіны