BE RU EN

Лілія Уласава вызваленая з СІЗА КДБ

  • 19.10.2020, 14:21

Яна адпушчаная пад хатні арышт.

Як стала вядома tut.by, з СІЗА КДБ была вызваленая юрыстка і медыятарка Лілія Уласава.

Лілія Уласава прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.

У пятніцу ўвечары Лілія Уласава была адпушчаная пад хатні арышт. Інфармацыю пра змену захаду стрымання пацвердзіла і адвакатка Уласавай.

Лілію Уласаву затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю 31 жніўня. У гэты дзень яна была выкліканая ў Цэнтральны РУУС Менска паводле факту ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу. У доме Уласавай у гэты ж дзень быў праведзены ператрус.

Пазней з'явілася інфармацыя, што ў дачыненні да Ліліі Уласавай распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 КК РБ (Ухіленне ад выплаты падаткаў). Санкцыі маюць на ўвазе да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны