BE RU EN

The Economist прагназуе ўпэўненую перамогу Байдэна на выбарах прэзідэнта ЗША

  • 19.10.2020, 12:13

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 3 лістапада.

За два тыдні да выбараў прэзідэнта ЗША часопіс The Economist палепшыў прагноз на перамогу кандыдата Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна. Сёння аналітыкі мяркуюць, што шанцы былога віцэ-прэзідэнта на перамогу значна вышэйшыя, чым у дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа, якога вылучыла Рэспубліканская партыя, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Згодна з прагнозам, як і тыдзень таму, Бадэну даюць 91% шанцаў на перамогу ў калегіі выбарцаў. Байдэну таксама даюць 99% на перамогу ва ўсеагульным галасаванні.

Аналіз звестак апытанняў, эканомікі і дэмаграфічных паказчыкаў для прагназавання выбараў у ЗША ў 2020 годзе паказвае, што Байдэн можа набраць 341 голас калегіі выбарцаў. Тыдзень таму аналітыкі давалі былому віцэ-прэзідэнту 347 галасоў.

Для перамогі на выбарах прэзідэнта кандыдату неабходна набраць 270 галасоў з 538.

Аналітыкі мяркуюць, што Трамп атрымае 197 галасоў калегіі.

Але для Трампа прагноз ўсё адно несуцяшальны. За тыдзень яго паказчыкі не палепшыліся. Аналітыкі даюць яму толькі дзевяць адсоткаў у калегіі выбарцаў і адзін адсотак на перамогу ў агульнанацыянальным галасаванні.

Агульнанацыянальнае апытанне The Gurdian у ЗША паказала, што Байдэн на 17% апярэджвае Трампа. Затым апытанне WSJ паказала перавагу Байдэна на 11 адсоткаў.

Варта адзначыць, што ў Байдэна найлепшыя рэйтынгі перад выбарамі, чым у кожнага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША з 1936 года.

Апошнія навіны