BE RU EN

Робэрт Бедрань: Робім усё магчымае, каб узурпатар сышоў у нябыт

  • 19.10.2020, 9:33

Беларусь павінна стаць на шлях дэмакратыі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, старшыня камісіі ў сувязях з Беларуссю Робэрт Бедрань, каментуючы пратэсты ў Беларусі.

«71-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Менску прайшоў Партызанскі марш, на які выйшлі тысячы беларусаў і беларусак.

Аўтарытарная ўлада, на жаль, не здаецца - відавочцы паведамлялі, што былі чутныя выбухі гранат, а ў сталіцы бачылі сілавікоў з агнястрэльнай зброяй.

Мы павінны і робім усё магчымае, каб Беларусь стала на шлях дэмакратыі, а тыя, хто ўзурпуе ўладу, сышлі ў нябыт ", - заявіў Робэрт Бедрань.

Апошнія навіны