BE RU EN

Беларусы ствараюць гісторыю сваёй краіны

  • Леанід Паўлючык
  • 19.10.2020, 7:34

Гэта, вядома, фантастыка!

Ужо больш за два месяцы беларусы выходзяць на мірныя шэсці ў Менску ды іншых гарадах краіны. Выйшлі яны і сёння.

Вы толькі ўявіце: восеньская непагадзь, інтэрнэт адключаны, станцыі метро ў цэнтры горада зачыненыя, вуліцы ачэпленыя міліцыяй, спецтэхнікай, металічнымі загародамі, амапаўцы выдзіраюць з натоўпу і кідаюць у аўтазакі людзей, - і ўсё адно дзясяткі тысяч менчукоў дварамі, завулкамі, партызанскім сцежкамі праціснуліся, прарваліся сёння на месца збору - Партызанскі праспект, каб яшчэ раз на ўвесь шматтысячны голас сказаць дыктатару: «Ідзі прэч!»

Беларусы - вялікі народ, сёння яны робяць гісторыю сваёй краіны, якая абавязкова будзе вольнай і незалежнай. Жыве Беларусь!

Леанід Паўлючык, «Фэйсбук»

Апошнія навіны