BE RU EN

Якім будзе надвор'е на пачатку працоўнага тыдня

  • 18.10.2020, 19:19

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі.

Моцны вецер і дажджы чакаюцца ў Беларусі 19 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, на поўначы краіны магчымы мокры снег. Вецер чакаецца заходні 5-10 м/с з парывамі да 14 м/с. У асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 5-10 цяпла.

Апошнія навіны