BE RU EN

Героі, зноў і зноў!

  • 18.10.2020, 19:03

Воля, адвага, непахісная цвёрдасць і жаданне перамен - сапраўдная зброя ваяроў святла.

Сёння, 18 кастрычніка, супраць калоны мірных дэманстрантаў было кінута столькі сіл карнікаў, што гэта стварала ўражанне, быццам у самой рэчаіснасці з’явілася нейкая расколіна або што гэта здымкі фільма пра вайну, піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

Волю, адвагу, непахісная цвёрдасць і жаданне перамен - сапраўдную зброю нашых ваяроў святла - не разбіць куляй і не запалохаць хапуном, святлогукавымі гранатамі ды калючым дротам. Бясстрашнасць і згуртаванасць абуджанай нацыі - самая сапраўдная моц. Нябачная, але страхотная і неадхільная, нібыта стыхія змятае ўсё на сваім шляху.

Праўда заўсёды перамагае хлусню. І чым больш гэтыя блазны імкнуцца разыгрываць свой агідны, хлуслівы спектакль, стварыць нейкую недалужную імітацыю вайны, тым выяўней, што мыльная бурбалка ўяўнай перавагі неўзабаве лопне канчаткова, бо кароль жа - голы.

Гішпанскі сорам - усё, што мы адчуваем, бачачы вайсковыя сілы, для нечага кінутыя на мірных людзей.

Будзе свята і на нашай вуліцы, беларусы!

Рыхтуемся да 25-га. Верым! Можам! Пераможам!

Апошнія навіны