Усе станцыі метро Менска адкрытыя для пасажыраў
- 18.10.2020, 17:44
У сталіцы праходзіць Партызанскі марш.
Менскі метрапалітэн паведаміў аб аднаўленні паўнавартаснай працы ўсіх станцый «падземкі» сталіцы, дзе ў нядзелю праходзіць Партызанскі марш.
«А 17.20 усе станцыі метро адкрытыя. Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме», - гаворыцца ў паведамленні метрапалітэна ў Telegram.
У Беларусі ўжо больш за два месяцы прадаўжаюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.
Самыя масавыя акцыі пратэсту праходзяць у Менску па нядзелях. На іх фоне ў сталіцы рэжым Лукашэнкі часова закрывае некаторыя станцыі метро, а таксама зніжае прапускную здольнасць мабільнага інтэрнэту.