BE RU EN

У Беларусі рынак новых аўто прадаўжае падзенне

  • 17.10.2020, 14:51

У верасні рынак новых аўто страціў яшчэ 9%.

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, у верасні рынак новых аўтамабіляў прадоўжыў падзенне. Беларусы набылі на 8,88% менш аўто, чым у жніўні, піша tut.by.

Усяго за 9 месяцаў у Беларусі было прададзена 36 598 легкавых аўтамабіляў. У верасні продажы склалі 3 532 аўто. Падзенне ў параўнанні са жніўнем склала амаль 9%. Прыкладна столькі ж страціў жнівень супастаўна з ліпенем.

Сяргей Міхневіч, старшыня праўлення БАА, мяркуе, што асноўнай прычынай падзення попыту стала прыпыненне праграм аўтакрэдытавання:

- Можна меркаваць, што чацвёрты квартал будзе горшым, чым трэці.

Апошнія навіны