BE RU EN

Міс Беларусь-2008 - уладам: Вы так баіцеся моцных, адважных, разумных

  • 15.10.2020, 17:48

Вольга Хіжанкова мяркуе, што рэжым выглядае гаротна.

Міс Беларусь-2008, былая прэс-сакратарка футбольнага берасцейскага «Дынама» Вольга Хіжынкова адрэагавала на прысуд суда вядомай баскетбалістцы Алене Леўчанцы ў сваім Instagram.

- Нават метады барацьбы могуць быць таленавітымі, якія выклікаюць павагу. Калі ўсё, што можа прапанаваць супраціўнік, - гэта зняважыць жанчыну ці распыліць балончык у вочы паджылага чалавека, то сведчыць толькі аб ягонай слабасці.

Нават тут урад расчараваў, замест таго, каб праявіць інтэлект і крэатыў.

Няўжо ваша стратэгія - гэта подласць, нізасць і дзеянні спадцішка?..

Калі б вы ўмелі думаць крытычна ці хаця б проста думаць у спробе зірнуць на сітуацыю з боку, то здзівіліся б, наколькі жаласнымі выглядаеце.

Каго вы спрабуеце зламаць?

Алену Леўчанку? Марыю Калеснікаву? Аляксандру Сітнікаву? Ды кожная з гэтых дзяўчат мацнейшая за вас хоць бы таму, што яны з'яўляюцца асобамі. А вы - не.

Менавіта гэтыя дзяўчаты павінны займаць вашы пасады.

Гэта яны павінны фармаваць імідж Беларусі ў вачах сусветнай супольнасці, чым паспяхова займаліся цягам усёй сваёй спартовай і грамадскай дзейнасці, пакуль вы паліравалі міністэрскія крэслы.

Вы выдатна разумееце, што не зможаце зламаць ніводную з іх. А пасадзілі іх для таго, каб самім схавацца.

Бо вы так баіцеся моцных, адважных, разумных, - напісала Вольга Хіжанкова.

Апошнія навіны