BE RU EN

Рабочыя Lufthansa Technik адмовіліся абслугоўваць самалёт Лукашэнкі

  • 15.10.2020, 7:30

Каманда рабочых адклала гаечныя ключы ў бок у знак пратэсту.

13 кастрычніка ў аэрапорце г. Фульсбютэль прызямліўся Боінг 737 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, які належыць Лукашэнку. Каманда рабочых адклала гаечныя ключы ў бок у знак пратэсту, паведамляе тэлеграм-канал Nexta.

«Гэта самалёт таго самога Лукашэнкі, які аддаў загад страляць з баявой зброі ў дэманстрантаў у Беларусі. Мы, прафзвязныя актывісты кампаніі Lufthansa Technik, не забываем нашу даўнюю традыцыю міжнароднай салідарнасці і стаім плячо ў плячо з беларускімі рабочымі», - гаворыцца ва ўлётцы прафзвязнай кампаніі LufthansaTechnik.

У ёй змешчаны шэраг патрабаванняў да беларускага ўраду: «Мы патрабуем адстаўкі Лукашэнкі і сапраўдных дэмакратычных выбараў! Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і неадкладнага аднаўлення на працы тых калегаў, якія страцілі працу! Мы патрабуем, каб усе супрацоўнікі маглі свабодна аб'ядноўвацца ў незалежныя прафзвязы!»

Цікава, што амаль 31 год таму ў кампаніі была вельмі падобная сітуацыя. Дыктатар Румыніі Чаўшэску душыў пратэсты працоўных, пакуль работнікі Lufthansa Technik павінны былі рамантаваць яго самалёт. Тады яны ў знак пратэсту адклалі ў бок гаечныя ключы.

Апошнія навіны