BE RU EN

У Гомелі 86-гадовая пенсіянерка спрабавала ўчыніць самаспаленне

  • 14.10.2020, 10:57

Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай.

Напярэдадні на досвітку 86-гадовая жыхарка Гомеля спрабавала ўчыніць суіцыд з дапамогай самаспалення, паведамляюць naviny.by.

Як паведамілі ў дзяжурнай частцы МНС, пенсіянерку з апёкамі даставілі ў шпіталь з кватэры на вуліцы Кожара.

Адзначаецца, што пашкоджанні былі атрыманы «ў выніку загарання на ёй адзення пры спробе суіцыду».

Апошнія навіны