BE RU EN

Навукоўцы расказалі пра сімптомы і асаблівасці лячэння «посткавіднага сіндрому»

  • 13.10.2020, 16:34

З чым сутыкаецца большасць перахварэлых на COVID-19.

Доктар Грэг Ванічкачорн з клінікі Маё ў ЗША, агучыў сімптомы і асаблівасці рэабілітацыі пасля перанесенага каранавіруса. Праблема атрымала назву «посткавідны сіндром», піша lenta.ua.

Большасць тых, хто перанёс COVID-19, сутыкаюцца з выразнай стамляльнасцю. Крыху меншая колькасць перахварэлых пакутуюць ад дыхавіцы, бо каранавірус можа правакаваць доўгатэрміновыя наступствы для лёгкіх. Некаторыя сутыкаюцца з галаўнымі болямі, неўралагічныя сімптомы даюць ведаць пра сябе ў 30% захварэлых.

Пакуль нельга сказаць дакладна, як хутка адбываецца аднаўленне, бо сітуацыя новая і не вывучаная ў дастатковай ступені. Аднак часцей за ўсё пацыенты цалкам прыходзяць у норму праз 6-12 тыдняў з моманту заражэння.

«Посткавідны сіндром» дае аб сабе ведаць не толькі ў тых, хто мае цяжкія спадарожныя хваробы або пераносіў захворванне ў цяжкай форме. Прысутнічае і сувязь з узростам, чым ён большы, тым яна больш выяўленая. Праблемы з аднаўленнем пасля COVID-19 ёсць нават у тых, хто да заражэння адчуваў сябе выдатна.

Апошнія навіны