BE RU EN

САЗ зафіксавала рэкордны рост захворвання каранавірусам за тыдзень

  • 13.10.2020, 12:14

Найбольшая колькасць выпадкаў зарэгістравана ў ЗША.

Сусветная арганізацыя здароўя заявіла аб рэкордным ліку хворых на каранавірус у свеце за тыдзень.

Як паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на звесткі САЗ, з 5 да 11 кастрычніка ў свеце было выяўлена больш за 2,2 мільёна выпадкаў заражэння.

Калі параўноўваць з папярэднім тыднем, колькасць заражаных вырасла на 208,5 тысяч выпадкаў.

Найбольшая колькасць выпадкаў зарэгістравана ў ЗША - 7,6 мільёнаў, Індыі - 7,12 мільёнаў, Бразіліі - 5 мільёнаў і Расеі - 1,32 мільёна.

У той жа час колькасць смяротных выпадкаў у свеце зменшылася. З 28 верасня да 4 кастрычніка ад COVID-19 памерлі 39 344 чалавекі, а з 5 да 11 кастрычніка - 39 249 чалавек.

Апошнія навіны