BE RU EN

На Камчатцы актывізаваўся самы вялікі ў Еўразіі вулкан

  • 12.10.2020, 21:58

Узрост вулкана ацэньваецца ў сем тысяч гадоў.

Працягласць лавававай плыні, якая спускаецца па схіле Ключэўскага вулкана, вырасла амаль да 1 км.

Больш за тое, са слоў кіраўніка Ключэўскай вулканастанцыі ў Інстытуце вулканалогіі і сейсмалогіі (ІВіС) Юрыя Дземянчука, актыўнасць вулкана ў апошнія дні рэзка ўзрасла, паведамляе nv.ua.

«У кратары з'явіліся выкіды распаленага матэрыялу на вышыню каля 100 м над ускрайкам. Над усёй працягласцю лававай плыні назіраецца магутнае свячэнне. Рэзка ўзрасло вулканічнае дрыгаценне», - сказаў Дземянчук.

Вывяржэнне Ключэўскага вулкана аднавілася пасля двухмесячнага перапынку ў першых чыслах кастрычніка. Дагэтуль волат выяўляў актыўнасць з лістапада 2019 да ліпеня 2020 года.

Ключэўскі вулкан, вышыня якога складае 4800 м, з'яўляецца самым высокім дзейным вулканам Еўразіі. Вулкан ўяўляе сабой правільны конус з вяршынным кратэрам дыяметрам блізу 700 м; на яго схілах на вышынях 500-3600 м размешчана блізу 80 пабочных выбуховых кратэраў і шлакавых конусаў.

Волат размешчаны за 30 км ад пасёлка Ключы Усць-Камчацкага раёна на правым беразе ракі Камчатка, за 360 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Узрост вулкана ацэньваецца ў 7 тысяч гадоў.

Апошнія навіны