BE RU EN

Метро ў Менску працуе ў штатным рэжыме

  • 12.10.2020, 18:31

У сталіцы скончыўся Марш пенсіянераў.

Метро працуе ў штатным рэжыме, па стане на 18.05 усе станцыі адкрытыя для пасажыраў, паведамілі ў прэс-службе Менскага метрапалітэна.

«А 18:05 станцыя метро Акадэмія навук адкрытая для пасажыраў. Метро працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за дастаўленыя нязручнасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней па чарзе закрываліся станцыі «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія Навук». У Менскім метрапалітэне адзначалі, што такія захады былі зробленыя для гарантавання бяспекі пасажыраў.

У панядзелак у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць акцыі з удзелам пенсіянераў.

У Беларусі ўжо больш за два месяцы прадаўжаюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.

Апошнія навіны