BE RU EN

Сёння ў Менску пачнуць уключаць ацяпленне

  • 12.10.2020, 12:39

У аўторак ацяпленне пачне паступаць у жылыя дамы.

У Менску сёння паэтапна ўключаюць ацяпленне. Спачатку - школы, садкі, медустановы, аб'екты сацзабеспячэння, заўтра ацяпленне пачне паступаць у жылыя дамы, піша tut.by.

У Менгарвыканкаме прынялі пастанову аб пачатку ацяпляльнага сезона ў сталіцы.

Уключаць сістэмы ацяплення будуць за некалькі этапаў. Першымі цяпло атрымаюць медыцынскія ўстановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі. Заўтра, 13 кастрычніка, ацяпленне пачне паступаць у жылыя дамы.

Апошнія навіны