BE RU EN

Арыну Сабаленку раскрытыкавалі за маўчанне пра сітуацыю ў Беларусі

  • 12.10.2020, 10:01

Больш за тысячу падабаек атрымаў каментар з крытыкай тэнісісткі.

Допіс Арыны Сабаленкі ў ейным інстаграме выклікаў рэзкую рэакцыю карыстальнікаў. Першая ракетка Беларусі не прамаўчала і аблаяла незадаволеных ейнымі дзеяннямі прыхільнікаў, піша kp.by.

Усё пачалося з бяскрыўднага і абсалютна тыповага для інстаграму допісу - Арына Сабаленка апублікавала сэлфі, пад якім напісала, што ёй нязвыкла бачыць сябе з макіяжам, і спытала ў сваіх падпісчыкаў: яны за макіяж або натуральную прыгажосць.

Аднак рэакцыя карыстальнікаў была ў разрэз з прыгажосцю. Падпісчыкі разважылі, што спартоўцы трэба выказацца пра поствыбарнчую сітуацыі ў Беларусі, рэпрэсіі і жорсткія разгоны мірных пратэстоўцаў, а не пра макіяж.

Больш за тысячу падабаек атрымаў каментар: «Сорамна, Арына, за цябе. Не ўсё ў свеце вымяраецца грашыма. Ёсць моманты, калі такія, як ты, павінны не маўчаць, а не касметыку абмяркоўваць». Яшчэ адзін карыстальнік напісаў Сабаленцы: «Як непрыемна, калі топы маўчаць, калі іхныя калегі адседжваюць арышт».

У адказ Сабаленка не стала выбіраць выразы, падкрэсліваючы, што каментатары ў адрозненне ад яе не з'яўляюцца зоркамі спорту.

Апошнія навіны