BE RU EN

У Менску пачаў дзейнічаць мабільны інтэрнэт

  • 11.10.2020, 19:11

А1 адключае ў сталіцы мабільны інтэрнэт падчас Маршаў на загад рэжыму Лукашэнкі.

Прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту, зніжаная на некаторы час з-за правядзення ў нядзелю ў Менску масавай акцыі пратэсту, цалкам адноўленая, паведаміў правайдар А1.

"На 18.50 выкананне паслугі перадачы звестак адноўлена ў поўным аб'ёме", - гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным twitter-акаўнце кампаніі.

Раней кампанія інфармавала, што "ў адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 11 кастрычніка ў Менску зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту". "Выкананне гэтага патрабавання вядзе да пагаршэння якасці сэрвісу перадачы звестак або часовай недаступнасці паслугі", - папярэдзілі там.

У нядзелю ў Менску праходзіць чарговая акцыя пратэсту.

У Беларусі ўжо больш за два месяцы працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.

Самыя масавыя акцыі пратэсту праходзяць у Менску па нядзелях. На іх фоне ў сталіцы часова зачыняюцца некаторыя станцыі метро, а таксама зніжаецца прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту.

Апошнія навіны