BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў панядзелак

  • 11.10.2020, 18:10

Дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі 12 кастрычніка.

Уночы і раніцай 12 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Днём у асобных раёнах - кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 12-18.

Апошнія навіны