BE RU EN

Расейская нафта патаннела ў паўтара раза за год

  • 1.10.2020, 21:49

Год таму расейская нафта Urals каштавала 61 даляр за барэль.

Расейская нафта Urals патаннела ў верасні на 8% і на 33% да верасня мінулага года - да 40,91 даляра за барэль, паведамляе Міністэрства фінансаў РФ у чацвер, 1 кастрычніка.

«Сярэдні кошт нафты маркі Urals у верасні 2020 года склалася ў суме 40,91 даляра за барэль, што ў 1,5 разы ніжэй, чым у верасні 2019 года (61,06 за барэль за барэль)», - гаворыцца ў паведамленні.

У жніўні Urals каштавала ў сярэднім 44,51 даляра за барэль.

Тым часам, 1 кастрычніка рэзка ўпалі кошты нафты эталонных марак.

Апошнія навіны