BE RU EN

Васіль Хамутоўскі прысвяціў эфір на Voka TV Алене Леўчанцы

  • 1.10.2020, 21:16

Былы трэнер брамнікаў берасцейскага «Дынама» падтрымаў знакамітую баскетбалістку.

Былы трэнер брамнікаў берасцейскага «Дынама» Васіль Хамутоўскі напярэдадні матчу бела-сініх з «Лудагорцам» у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы ў эфіры VOKA TV выказаў словы падтрымкі ў адрас арыштаванай на 15 дзён баскетбалісткі Алены Леўчанкі, паведамляе «Трибуна».

«Гэты эфір я прысвячаю Лене Леўчанцы, нашай славутай і легендарнай баскетбалістцы, якая гуляла ў топавых чэмпіянатах, у найлепшым чэмпіянаце на планеце - жаночай НБА. Учора ёй было прызначана пакаранне ў выглядзе зняволення пад варту. Арышт на 15 дзён. Таму, Алена, хачу сказаць - трымайся! Выяві свой устойлівы характар, які ты заўсёды паказвала на пляцоўцы. І на чэмпіянаце свету, дзе ты была прызнаная найлепшай цэнтравой. І ў гэтай топавай сусветнай лізе, дзе ты выдатна гуляла. Таму, Алена, трымайся! Мы з табой» - сказаў Хамутоўскі ў эфіры VOKA TV, якое арганізоўвае трансляцыю матчу «Дынама» Брэст - «Лудагорац».

Баскетбалістка Алена Леўчанка была затрыманая ў аэрапорце перад запланаваным вылетам на лячэнне і рэабілітацыю. У гэты жа дзень адбыўся суд. Алена асуджаная на 15 дзён паводле артыкулу «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу» і «непадпарадкаванне міліцыі».

Апошнія навіны