BE RU EN

Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $40 за барэль

  • 1.10.2020, 20:28

Нафтавыя катыроўкі апусціліся больш чым на 5%.

Сусветныя кошты нафты працягваюць падзенне, вынікае са звестак таргоў.

Так, да 20:24 (паводле Менску) паўночнамарская нафтавая сумесь маркі Brent з пастаўкамі ў снежні патаннела на 5,3%, да 40,06 даляра за барэль. Хвілінамі раней яе кошт ужо дасягаў 39,95 даляра за барэль.

Кошты нафты маркі WTI з пастаўкамі ў лістападзе знізіліся на 6,07%, да 37,78 даляра за барэль. Катыроўкі апусціліся ніжэй за 40 і ніжэй за 38 даляраў за барэль адпаведна ўпершыню з 15 верасня.

Апошнія навіны