BE RU EN

Станіслаў Драгун падтрымаў Алену Леўчанку: Я захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народа

  • 1.10.2020, 20:09

Паўабаронца БАТЭ запісаў відэазварот.

Паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун ў сваёй інстаграм-старонцы падтрымаў вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку. Напярэдадні спартоўка атрымала 15 дзён арышту, паведамляе pressball.by.

«Лена, трымайся. Я заўсёды захапляўся тваёй гульнёй у зборнай. Цяпер я захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народа», - сказаў футбаліст на сваёй інстаграм-старонцы.

Леўчанку судзілі па двух артыкулах КоАП: 23.34 «Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Рапарт на Алену напісаў лейтэнант Скараходаў з Ленінскага РУУС. Ён не змог прысутнічаць на судзе, і на просьбу адваката выклікаць і дапытаць Скараходава было адмоўлена.

Абвінавачванне заснаванае на фота Леўчанкі ў газеце «Прессбол» і ў Instagram.

Леўчанка - адна з актыўных удзельніц незалежнага руху спартоўцаў SOS.by, які рашуча асудзіў гвалт з боку сілавікоў, і ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны