BE RU EN

МЗС Украіны выклікала лукашэнкаўскага дыпламата

  • 1.10.2020, 19:01

У Кіеве выклікаў абурэнне ўдзел прадстаўніка акупацыйнай адміністрацыі Крыма ў форуме ў Менску.

Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала высокапастаўленага лукашэнкаўскага дыпламата ў сувязі з удзелам прадстаўніка акупацыйнай адміністрацыі Крыма ў расейска-беларускім рэгіянальным форуме, паведаміла ведамства ў чацвер.

Стасункі Кіева з Масквой абвастрыліся пасля таго, як ў 2014 годзе Расея анексавала паўвостраў Крым і пачала аказваць падтрымку сепаратыстам у Данбасе.

«Украіна ўважае недапушчальнымі такія недружалюбныя крокі беларускага боку, якія ставяць пад сумнеў прыналежнасць Украіне акупаваных Расеяй Крыма і Севастопаля», - гаворыцца ў заяве міністэрства.

Са слоў ведамства, лукашэнкаўскі дыпламат запэўніў Кіеў, што афіцыйная пазіцыя Менска, якая прадугледжвае падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, не змянілася.

Апошнія навіны