BE RU EN

У Менску зноўку праблемы з пітной вадой

  • 1.10.2020, 18:27

Будаўнікі пашкодзілі трубаправод падачы пітной вады.

Будаўнікі ў раёне Зялёнага Луга пашкодзілі трубаправод, у выніку шэраг будынкаў Савецкага і Першамайскага раёнаў засталіся без пітной вады, паведамляе Менгарвыканкам.

У першай палове дня работнікі будаўнічай арганізацыі пашкодзілі трубаправод падачы пітной вады. Менгарвыканкам паведамляе, што праз гэта магчымае пагаршэнне якасці вады ў раёне Зялёнага Лугу ў дамах на вуліцах Мірашнічэнкі, Гамарніка, Кальцова, Лагойскі тракт, Сядых, Каліноўскага, Шырокай, Лук'яновіча, Усходняй, Някрасава, Якуба Коласа і Сурганава.

Для жыхароў гэтых вуліц арганізавалі падвоз цыстэрнаў з пітной вадой. Аператыўную інфармацыю аб захадах, якія прымаюцца, і месцах размяшчэння цыстэрнаў можна ўбачыць на сайце «Мінскводаканала».

Апошнія навіны