BE RU EN

Актывістам «Еўрапейскай Беларусі» выставілі абвінавачванне

  • 1.10.2020, 18:18

Яўген Афнагель, Павал Юхневіч і Андрэй Войніч знаходзяцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю і Андрэю Войнічу сёння выставілі абвінавачванні паводле ч.2 арт.293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках).

Актывіст Павал Юхневіч таксама застаецца пад вартай, відавочна, яму таксама было выстаўленае абвінавачванне.

Яны знаходзяцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Пішам лісты, каб падтрымаць палітвязняў:

СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Менск, 220030

Апошнія навіны