BE RU EN

Адна з вакцын ад COVID-19 выявілася здольнай дапамагчы паджылым людзям

  • 1.10.2020, 16:41

Дастаткова ўсяго двух уколаў.

Адну з перадавых вакцын ад каранавіруса на фінальных стадыях выпрабавання апрабавалі на людзях старэйшага ўзросту. Выявілася, што ін'екцыя прэпарата правакуе з'яўленне ў целе пацыентаў з групы рызыкі высокага ўзроўню антыцелаў супраць COVID-19.

Пра гэта піша Nature, паказваючы на даследаванні Эвана Андэрсана з Медыцынскай школы Універсітэта Эмары ў Атланце, штат Джорджыя. Ён разам з калегамі правёў даследаванне, у якім узялі ўдзел 40 чалавек, старэйшых за 56 гадоў.

Ім зрабілі ўколы вакцыны, распрацаванай біятэхналагічнай фірмай Moderna супольна з Нацыянальным інстытутам алергіі ды інфекцыйных захворванняў ЗША.

Прэпарат змяшчае фрагменты РНК з кодам змененай версіі бялкоў каранавіруса SARS-CoV-2. Менавіта гэты вірус правакуе хваробу пад назвай COVID-19.

Даследаванне паказала, што ў пацыентаў з'явіліся некалькі тыпаў антыцелаў, то бок, імунных малекул, прызначэнне якіх - змагацца са шкоднымі інфекцыямі. Напрыклад, у целе ўдзельнікаў былі выяўленыя нейтралізуючыя антыцелы, якія могуць заблакаваць узбуджальніка хваробы.

Пасля другога ўколу вакцыны ва ўдзельнікаў даследавання з'яўляўся такі ж узровень антыцелаў, як і ў людзей з кантрольнай групы, якія заразіліся і ачунялі ад COVID-19 натуральным шляхам. Пабочныя эфекты назіраліся, але былі мяккімі або сярэднімі.

Апошнія навіны