BE RU EN

Гітанас Наўседа: ЕЗ павінен падрыхтаваць дапамогу Беларусі на перыяд пасля Лукашэнкі

  • 1.10.2020, 15:55

Прэзідэнт Літвы выступіў на саміце ЕЗ.

Еўразвяз павінен падрыхтаваць планы дапамогі народу Беларусі на час пасля адстаўкі Лукашэнкі, не дапусціўшы ўмяшання ў сітуацыю трэціх краін. Такое меркаванне выказаў у чацвер прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа па прыездзе на саміт ЕЗ, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы павінны распрацаваць захады падтрымкі народу Беларусі ў перыяд пасля Лукашэнкі. Мы павінны пераканаць беларусаў, што мы гатовыя ім дапамагаць, падтрымліваць эканоміку, пашырыць доступ на еўрапейскі рынак, палегчыць доступ да крэдытавання, спрасціць візавы рэжым», - заявіў Наўседа і дадаў, што ўважае за недапушчальнае «ўмяшанне Расеі і трэціх краін» у сітуацыю ў Беларусі.

Апошнія навіны