BE RU EN

Паліна Шарэнда-Панасюк: На нашым баку праўда і закон

  • 1.10.2020, 20:00

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» падзякавала ўсім, хто дапамог ёй абараніць дзяцей.

Дзясяткі берасцейцаў прыйшлі сёння да будынка гарадской адміністрацыі падтрымаць актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк, у якой улады хацелі адабраць дзяцей. Дзякуючы салідарнасці берасцейцаў, улады пакінулі дзяцей у актывісткі і абмежаваліся толькі вынясеннем папярэджання.

У каментары Charter97.org Паліна Шарэнда-Панасюк падзякавала ўсім, хто сёння дапамог ёй абараніць дзяцей.

«Хачу выказаць словы вялікай удзячнасці ўсім, хто прыйшоў пад сцены адміністрацыі, хто прайшоў у саму адміністрацыю і запатрабаваў галоснага разгляду маёй справы.

Усім-усім вялікі дзякуй вам за падтрымку, за вашу мужнасць, за вашу смеласць! На нашым баку праўда і закон, нас сапраўды шмат, і мы гатовыя быць адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Асобная падзяка ад дзяцей за падарункі! Жыве Беларусь!», - заявіла актывістка.

Апошнія навіны