BE RU EN

Нацбанк Беларусі растраціў рэкордную суму замежных актываў

  • 1.10.2020, 13:15

Падзенне рэзерваў уладаў стала максімальным за ўсю гісторыю вядзення статыстыкі.

Улады апублікавалі вельмі цікавую фінансавую статыстыку. З яе можна даведацца, як ідуць справы ў дзяржавы і банкаўскай сістэмы Беларусі, пішуць banki24.by.

На 1 верасня ў Нацбанка засталося 7,677 млрд USD валавых замежных актываў. Усяго за месяц замежныя актывы НБРБ скараціліся на рэкордную велічыню – 1,425 млрд USD.

Пры гэтым чыстыя замежныя актывы рэгулятара (актывы мінус пасівы) склалі на 1 верасня 6,856 млрд USD.

Чыстыя замежныя актывы ўяўляюць з сябе сальда аперацый Нацбанка з нерэзідэнтамі. Валавыя замежныя актывы НБРБ – гэта манетарнае золата, валюта ў Нацбанку і ўсе віды размяшчэння сродкаў рэгулятара ў нерэзідэнтаў (крэдыты, адсоткі на іх, дэпазіты, каррахункі НБРБ у банках-нерэзідэнтах, укладанні ў каштоўныя паперы нерэзідэнтаў, сродкі ў РЭПО, удзел у капітале банкаў-нерэзідэнтаў, крэдыты і авансы, сродкі ў разліках у аперацыях з нерэзідэнтамі).

Валавыя замежныя актывы Нацбанка збольшага перасякаюцца з ЗВР Беларусі, бо паводле методыік МВФ рэзервовыя актывы павінны захоўвацца ў банках з рэйтынгам не ніжэйшым за інвестыцыйную катэгорыі (ад ВВВ – і вышэй).

У Беларусі такіх банкаў няма, такім чынам ЗВР РБ вымушана перацякае на захоўванне ў банкі за мяжой.

У жніўні адбылося рэкорднае падзенне рэзерваў уладаў за ўсю гісторыю вядзення статыстыкі. Паколькі ЗВР і замежныя актывы НБРБ – гэта перасякальныя мноствы, памяншэнне рэзерваў прывяло да аналагічных стратаў актываў рэгулятара.

Акрамя знешніх актываў і пасіваў у Нацбанка ёсць і ўнутраныя. У адрозненне ад замежных актываў чыстыя ўнутраныя актывы НБРБ адмоўныя. На 1 верасня яны склалі мінус 4,830 млрд USD. Як няцяжка здагадацца, Нацбанк мае чыстыя ўнутраныя актывы ніжэйшыя за нуль з той прычыны, што яго абавязальніцтвы перад рэзідэнтамі Беларусі вышэйшыя за патрабаванні да іх.

Мінус ва ўнутраных актывах фармуецца за кошт узаемаадносінаў з дзяржаўнымі органамі. Абавязальніцтвы Нацбанка ў валюце перад дзяржорганамі склалі 4,880 млрд USD.

Усе гэтыя абавязальніцтвы адносяцца да «пазык» перад урадам (чытай: Мінфінам). Што гэта за абавязальніцтвы перад Мінфінам? Мяркуючы з аб'ёму і дынамікі абавязальніцтваў, гэта валютны дэпазіт Мінфіна ў Нацбанку. Дэпазіт сфармаваны за кошт рэшткаў валютных сродкаў бюджэту і крэдытаў і пазык, якія браў Мінфін.

Банкаўская сістэма мае хранічна адмоўныя замежныя актывы. На 1 верасня яны склалі мінус 3,576 млрд USD.

Актывы банкаў знаходзяцца ніжэй за нуль праз асаблівасці нерэфармаванай эканомікі. Беларуская эканоміка слаба жыццяздольная без знешняга падсілкоўвання. Таму для падтрымання сістэмы ў раўнавазе выкарыстоўваюцца магчымасці банкаў: яны прывабліваюць валютныя крэдыты за мяжой.

Да 1 верасня аб'ём гэтых крэдытаў нерэзідэнтаў дасягнуў 4,637 млрд USD. У 2020 годзе і далей НБРБ ставіць перад банкамі задачу падтрымання памераў гэтай запазычанасці.

Апошняе паказвае, што цяперашні ўрад не збіраецца нічога мяняць у эканоміцы – яна застанецца валютадэфіцытнай у сваёй сутнасці. Акрамя таго, банкі (асабліва дзяржаўныя) моцна ўклаліся ў валютныя аблігацыі Мінфіна і мясцовых органаў улады.

На 1 верасня аб'ём пазыкі Мінфіна склаў 2,646 млрд USD, мясцовых уладаў – 653,5 млн USD. Значная частка валютных аблігацый – гэта пераўтвораныя праблемныя крэдыты дзяржпрадпрыемстваў.

Мінфін і выканкамы ўзялі на сябе абавязкі дзяржсектару, а банкі пагадзіліся на тое, што набудуць аблігацыі дзяржавы і адмовяцца ад выпатрабавання крэдытаў.

Апошнія навіны