BE RU EN

Яшчэ адна прапагандыстка сышла з БТ

  • 1.10.2020, 13:01

Сістэма дзяржаўнай прапаганды трашчыць па швах.

Былая прапагандыстка Надзея Сербіненка напісала аб развітанні з «Беларусь 1» у сваім Instagram. Спадарыня 7 гадоў працавала на АТН. З 17 жніўня журналістка, з ейных слоў, пабывала ў самым працяглым адпачынку ў жыцці.

«Таму што змяніць нічога не магу, а заплюшчваць вочы і не заўважаць таго, што адбываецца - таксама», - напісала Надзея Сербіненка.

Нагадаем, што з сістэмы дзяржаўнай прапаганды пасля выбараў на знак пратэсту сышлі шматлікія супрацоўнікі, у тым ліку і адзін з кіраўнікоў лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка.

Апошнія навіны