BE RU EN

Першым пацыентам ў Менску ўвялі расейскую вакцыну ад каранавіруса

  • 1.10.2020, 11:31

Маніпуляцыі правялі ў менскай гарадской паліклініцы №28.

Сёння ў менскай гарадской паліклініцы №28 першая пацыентка і пацыент з Беларусі атрымалі вакцыну ад каранавіруса. Вакцына - расейская «Спадарожнік V», піша «Онлайнер».

Яна распрацаваная ў інстытуце Гамалеі ў Расеі. З першымі прышчэпленымі пацыентамі пачынаецца стадыя клінічных выпрабаванняў вакцыны ў Беларусі.

Усяго ў даследаваннях вакцыны возьмуць удзел 100 беларусаў. Сёння днём намеснік міністра аховы здароўя Піневіч адзначыў, што «ахвотных было ў разы больш».

Частка добраахвотнікаў атрымае плацэба. Даследаванні працягнуцца мінімум 180 дзён.

Апошнія навіны