BE RU EN

«Польскае радыё»: У Беларусі студэнты праводзяць «сядзячыя» страйкі

  • 1.10.2020, 10:25

Учора хваля такіх страйкаў прайшла па ўсёй краіне.

У сталіцы Беларусі, Менску, студэнты дзесяці ўніверсітэтаў правялі ў сераду, так званую, «сядзячую акцыю пратэсту» - яны сядзелі на прыступках, што вядуць да будынкаў навучальных устаноў, патрабуючы вызваліць затрыманых раней студэнтаў.

Як перадае з Менска «Польскае радыё», самым шматлюдным стаў пратэст перад Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе сотні студэнтаў сядзелі на прыступках, скандуючы «адпусці».

Раней мясцовы студэнт Сяргей Мазура быў прысуджаны да 23 дзён арышту за ўдзел у акцыі і «непадпарадкаванне» загадам міліцыі.

Апошнія навіны