BE RU EN

Медыкі назвалі галоўную памылку хворага на каранавірус

  • 1.10.2020, 9:26

Пазбегнуць яе можна даволі лёгка.

Самалячэнне з'яўляецца галоўнай памылкай хворага з цяжкай формай каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта ў сераду ў эфіры радыё "Нацыянальная служба навін" распавёў кіраўнік аддзялення мікрабіялогіі латэнтных інфекцый Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Гамалеі (Расея) Віктар Зуеў, паведамляе ТАСС.

"Калі вам зрабілася кепска, або калі вы не можаце ісці ў паліклініку, то выклічце лекара і паслухайце, што ён вам скажа. Не трэба ніколі займацца самадзейнасцю. Гэта самая вялікая памылка для хворага чалавека", - сказаў Зуеў.

Пры гэтым лячыцца ад каранавіруснай інфекцыі можна дома, адзначыў у эфіры радыёстанцыі прафесар НДЦ Анатоль Альштэйн. "Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі лепш лячыць у хатніх умовах, забяспечыўшы ізаляцыю, адпаведныя лекі. І толькі цяжкія выпадкі - гэта ўжо для шпіталя", - патлумачыў ён.

Апошнія навіны